Што падштурхнула мужчыну на такі ўчынак, пакуль невядома.
Пра тое, што ў вёсцы Пронькі Занарацкага сельсавета гарыць лазня ў прыватным двары, паведамілі 13 верасня ўдзень. Выратавальнікаў выклікаў зяць гаспадара.
Калі спецыялісты прыехалі на месца, убачылі, што лазня гарыць адкрытым полымем.
Агонь цалкам знішчыў дах і закурыў сцены.
Аказалася, лазню па невядомай прычыне падпаліў 79-гадовы гаспадар.
Па словах інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірыны Карапецян, матэрыялы перадалі мядзельскім следчым.





