На амерыканскім кантынеце адбылася маштабная аварыя. Чатыры краіны - Гандурас, Гватэмала, Нікарагуа і Сальвадор - аказаліся цалкам або часткова абясточаныя з-за аварыі ў сістэме электразабеспячэння, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле энергетычнай кампаніі Гандураса, прычынай глабальнага збою стала аварыя на тэрыторыі Нікарагуа. Усе краіны рэгіёну злучаныя агульнай лініяй электраперадачы. Зараз вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння краін.
З пачатку года ў краінах Цэнтральнай Амерыкі не раз адбываліся збоі ў працы сістэм электразабеспячэння. Часцей за ўсё аварыі фіксаваліся на тэрыторыі Венесуэлы.





