Увечары 16 верасня, каля 20:45, у Мінску адбылося ДТЗ з удзелам Volkswagen Lupo і матацыкла Kavasaki, паведамляе ДАІ Мінска.
Фота ДАІ Мінска.
Фота ДАІ Мінска.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля рухаўся з боку Зялёнага луга па вуліцы Багдановіча ў бок вуліцы Някрасава. Падчас павароту налева аўтамабіль атрымаў удар у левыя пярэднія дзверы ад матацыкла, які, паводле папярэдняй інфармацыі, рухаўся раней за аўтамабілем.
У выніку ДТЗ абодва кіроўцы шпіталізаваныя.





