Ашуканцы разаслалі карыстальнікам сеціва небяспечныя электронныя лісты, якія змяшчаюць вірус. Як паведамляе BleepingComputer, пасланні маскіруюцца пад заявы аб прыёме на працу, піша lenta.ru.

Адпраўніком лістоў значыцца нейкая Ева Рыхтэр (Eva Richter), у лісце — фатаграфіі і рэзюмэ. Апошняе замаскіравана пад PDF унутры zip-архіва, але на самой справе з'яўляецца небяспечным файлам. У лісце хаваецца праграмнае забеспячэнне Ordinypt Wiper, якое шыфруе файлы на камп'ютары ахвяры, а затым патрабуе ад юзара выкуп за іх.

Паводле ахвяраў, ашуканцы патрабуюць амаль 0,15 біткоіна (больш за 1,5 тысячы даляраў). Эксперты папярэдзілі, што аплата сумы не гарантуе дэшыфроўкі: як правіла, файлы перазапісваліся зноў. Небяспечная кампанія пачалася 11 верасня 2019 года і скіраваная ў асноўным на жыхароў Германіі.

Раней стала вядома аб новым вірусе, які атрымаў імя Joker. Ён хаваўся ў легальных прыкладаннях на Android. Траян збіраў звесткі пра прылады, а таксама капіяваў паведамленні і спіс кантактаў карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0