У Афганістане ў правінцыі Парван адбыўся выбух бомбы падчас перадвыбарчага мерапрыемства з удзелам прэзідэнта краіны Ашрафа Гані.
Бомба была прымацаваная да паліцэйскай машыны, якая выбухнула каля ўваходу на мерапрыемства. У выніку інцыдэнту загінулі 25 чалавек, яшчэ 31 атрымаў раненні, прэзідэнт і яго атачэнне не пацярпелі.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт.





