Фота з сайта abff.by
Прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандр Чэферын прыбудзе ў Мінск 19 верасня. Гэта яго першы візіт у Беларусь, паведамляе прэс-служба асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Кіраўнік УЕФА сустрэнецца з кіраўніцтвам АБФФ і разам з яе старшынёй Уладзімірам Базанавым дасць прэс-канферэнцыю.





