У ананімнага тэлеграм-канала «Хромой бес» («Кульгавы д’ябал»), які пазіцыянаваў сябе як крыніца інсайдаў пра рэальныя настроі сярод беларускага істэблішменту і сілавых структураў, змяніўся адміністратар. Ім стаў намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», расследавальнік Арцём Гарбацэвіч.
Арцёму Гарбацэвічу 24 гады. Ён нарадзіўся ў Баранавічах.
Інфармацыя пра гэта з’явілася на самім канале. «Ранейшы адміністратар не пацягнуў такую шматзадачнасць: не паспявае ні займацца факт-чэкінгам, ні ў цэлым рэдактурай часцей за пару гадзін на тыдзень. Таму пытанне аб дэлегаванні паўнамоцтваў камусьці з рэдкалегіі ўставаў вастрэй», — гаворыцца ў рэдакцыйным тлумачэнні.
Канал перайменаваны ў «HARBATSEVICH», яго працоўная мова цяпер — беларуская. Колькасць інсайдаў, як абяцаецца, не паменее.
Канал «Кульгавы д’ябал» быў створаны ў пачатку 2019 года. Ён мае каля 8 тысяч падпісантаў.
Ранейшы лагатып канала.





