Фота з інстаграма Крысцін Лягард
Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за прызначэнне Крысцін Лягард на пасаду кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ).
Адзначаецца, што за яе кандыдатуру прагаласавалі 394 дэпутаты з 649. Да гэтага яе падтрымаў камітэт ЕП па эканоміцы і манетарных справах.
Для прызначэння Лягард на пасаду кіраўніка ЕЦБ яе кандыдатуру павінны зацвердзіць лідары краін — членаў ЕС на будучым саміце.
Лягард з ліпеня 2011 па верасень 2019 года была дырэктарам МВФ.
Раней міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен ўзначаліла Еўрапейскую камісію.





