Беларусь працягне перамовы з Расіяй па кампенсацыі страт з-за бруднай нафты, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў на палях Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму, перадае БЕЛТА.
«Завершаны асноўныя мерапрыемствы тэхнічнага плана па выцясненні забруджанай арганікай нафты з тэрыторыі Беларусі. Мы лічым, што пэўная частка зафіксаванай шкоды была кампенсаваная. Засталіся пытанні ў частцы выпадаючых даходаў за транзіт нафты, недазагрузку нафтаперапрацоўчых заводаў і шкоды абсталяванню», — сказаў Уладзімір Сізоў.
Паводле яго слоў, канкрэтныя сумы кампенсацыі будуць вызначаны падчас перамоваў з расійскім бокам.





