Кіраўнік «Румола» Сяргей Лушч зарэгістраваў ініцыятыўную групу па Грушаўскай акрузе Мінска. Ён збірае подпісы ў сваю падтрымку, каб стаць кандыдатам у дэпутаты.
Лушч вылучаецца як старшыня праўлення асацыяцыі «Садзейнічанне развіццю інтэграцыі, міжнароднага сацыяльна-культурнага і дзелавога супрацоўніцтва». Ён лічыць сябе прадстаўніком патрыятычных сіл, выступае за зліццё Беларусі і Расіі.
Лушч — унікальны персанаж на беларускай палітычнай сцэне, які спрабуе зрабіць кар'еру, маючы неанацысцкі бэкграўнд.
Чытайце. Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча
Чытайце. Лушч, Агафонаў, Мірсалімава — «рускі свет» паспрабуе пралезці ў парламент





