Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае БЕЛТА.

«ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню гэтага канфлікту», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Што да праблем Еўропы, і асабліва Усходняй Еўропы, у прыватнасці Украіны, я абсалютна перакананы на сённяшні дзень, што без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэта азбука дыпламатыі: калі не атрымліваецца нешта ў перамоўшчыкаў, то трэба ўключаць новыя сілы. «Новыя ідэі павінны з'явіцца», - лічыць беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?