Нападаючы ПСЖ Кіліян Мбапэ працягне кар'еру ў мадрыдскім Рэале, паведамляе El Chiringuito TV.
Паводле інфармацыі СМІ, Рэал і ПСЖ дамовіліся пра трансфер французскага нападаючага за 225 млн еўра плюс 50 млн еўра бонусаў.
Рэал таксама пагадзіўся на зарплату гульца ў памеры 35 млн еўра штогод.
Калі трансфер адбудзецца, то ён стане самым дарагім у гісторыі футбола.
На гэты момант самы дарагі трансфер у футболе адбыўся летам 2017 года, калі Неймар перайшоў з Барселоны ў ПСЖ за 222 млн еўра.





