Як паведамляе bobr.by, інцыдэнт адбыўся ў хляве, што знаходзіцца паблізу адной з хат пасёлка Туголіца Бабруйскага раёна, у ліпені 2018 года.
Вольга праводзіла там час з Віктарам. З яго мабільнага тэлефона патэлефанавала на хатні свайму сужыцелю Дзмітрыю. Яму яна распавяла, дзе знаходзіцца, і запрасіла прыйсці.
У хляве мужчына выявіў падпіўшую пару, праз рэўнасць пачаўся востры канфлікт. Сваю сужыцельку Дзмітрый выгнаў, а вось з Віктарам вырашыў паквітацца. Пабіў яго рукамі і нагамі, зламаў рэбры, пашкодзіў лёгкія, пакінуў мноства сінякоў.
Пра здарэнне Віктар распавёў сваёй сужыцельцы, калі вярнуўся дадому.
Абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.





