У Дзень без аўтамабіля, які пройдзе ў сталіцы 22 верасня, з 6:00 да 24:00 будзе абмежаваны рух на ўчастку вуліцы Кастрычніцкай ад дома 16/1 да будынка 16/25: на гэтай тэрыторыі пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя акцыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

На час праезду калоны ўдзельнікаў велапрабегу, які стартуе на вул. Кастрычніцкай у 21:00 - будзе абмяжоўвацца рух транспарту па яго маршруце.

Гаворка пра вуліцы Трасцянецкую, Аранскую, Свярдлова, праспект Незалежнасці да фінішнай кропкі на плошчы Якуба Коласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0