Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі двух мужчын, якія падазраюцца ў серыі крадзяжоў ровараў, паведамляе віцебская абласная міліцыя.

Мінчук і яго прыяцель, жыхар Барысава, зараблялі крадзяжом чужой маёмасці на тэрыторыі ўсёй краіны. Толькі ў Віцебску на іх рахунку мінімум шэсць эпізодаў. Магчыма, свой крымінальны след мужчыны пакінулі ў Рэчыцы, Мазыры, Кобрыне і іншых гарадах.

Арганізатар крадзяжоў, карыстаючыся тым, што яго праца насіла раз'язны характар, выкрадаў ровары, а пасля на машыне разам з прыяцелем вёз іх у Барысаў. Падчас ператрусу ў кватэры аднаго з падазраваных былі выяўленыя восем крадзеных ровараў.

У будучыні мужчыны планавалі іх задзейнічаць для развіцця ўласнага бізнэсу. Ровары хацелі здаваць у арэнду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0