Фота Паўла Міцкевіча

Фота Паўла Міцкевіча

Настаўніца з Гомеля, якую вярнуў на працу Лукашэнка, праводзіць урокі. Цяпер у школе перажываюць за звольненага дырэктара, піша kp.by.

Чацвер 19 верасня стаў у самай вядомай школе Гомеля не менш напружаным днём, чым бурныя дні да таго. Нагадаем, пасля скандалу з відэа настаўніцы ў справу ўмяшаўся кіраўнік дзяржавы. Рашэнні былі жорсткімі і шматузроўневымі: настаўніцу аднавілі на пасадзе, высокія чыноўнікі атрымалі вымовы, а дырэктара школы — звольнілі з пераводам на іншую працу.

У школу №15 журналістаў не пускаюць. А 8-й раніцы 19 верасня дырэктаркі Марыны Чарненка (ужо былой?) у ёй яшчэ не было. Супрацоўнікі ў адзін голас сказалі, што рашэнне аб звальненні Марыны Уладзіміраўны для іх было шокам, яны прачыталі яго ўвечары ў сераду ў навінах. Чакаюць яе прыходу, пра новага дырэктара размова пакуль не ідзе.

А вось звольненая і адноўленая настаўніца Людміла Іванаўна была на месцы. Яна выйшла да вахты і выглядала пахмурай, не размаўляла. Сказала, што каментароў ад яе пакуль не будзе, бо ёй трэба падрыхтаваць клас і правесці ўрокі. Нагадаем, яна вядзе ўрокі ў 2 класе, а ў той дзень выходзіла на замену.

На пытанні, як яе настрой пасля ўсіх навін, Людміла Іванаўна стомлена правяла рукой па твары і спытала: «Вы што, бачыце на маім твары ўсмешку?..» І пайшла ў клас.

Дырэктар на ўваходзе так і не з'явілася — яна зайшла з другога ўваходу. І бацькі, і педагогі вельмі добра пра яе адгукаліся: «Два гады на пасадзе. Яна тут практычна жыве, у гэтай школе! Сама яе скончыла, потым адвучылася, вярнулася, была настаўнікам пачатковых класаў, стала дырэктарам… Мы ўсе за яе, вельмі шкада яе. Рашэнне аб яе звальненьні — гэта несправядліва».

Паразмаўляла з журналістамі толькі завуч. Яна сказала, што ўсе на месцы, усе працуюць у штатным рэжыме, афіцыйных загадаў у іх пакуль не было.

Да 9 раніцы ў школу прыбыў намеснік старшыні гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Ён сказаў, што прыехаў выконваць рашэнне прэзідэнта — гэта значыць аднаўляць на пасадзе настаўніка і звальняць дырэктара. Яшчэ будзе вырашацца пытанне, як яе будуць звальняць, ці будзе яна пісаць заяву і на якую працу яе перавядуць. Ён папрасіў таксама не трывожыць зараз дырэктара.

Уздыхнуўшы, сказаў, што яна плача.

За звальненне гомельскай настаўніцы пакараныя Качанава, Румас і Карпенка 

Скандальную настаўніцу з Гомеля аднавілі па прамым указанні Лукашэнкі

«Я ў турму пайду, а табе п***ец будзе»: гомельская настаўніца кінулася на 4-класніка, бо той засмяяўся ВІДЭА

Настаўніцу, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, звольнілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?