Бацька хлопчыка, вучня 4-га класа гомельскай школы, які стаў удзельнікам канфлікту з настаўнікам, паведаміў Tut.by, што яго з сынам выклікалі ў міліцыю

— Мы зараз едзем да інспектара [па справах непаўналетніх] на размову. Патэлефанавалі з РАУС і запрасілі. Будуць, напэўна, тлумачэнні браць.

А другой гадзіне дзіця павінна было быць на ўроках, але, падобна, сёння яно заняткі прапусціць.

Наконт скандалу ў школе Раман коратка пракаментаваў так:

— Адзінае — шкада дырэктара. Гарматнае мяса. Панесла адказнасць наогул незразумела за каго.

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава паведаміла Tut.byt, што па факце інцыдэнту ў школе № 15 распачатая праверка ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства.

— Зараз апытваюцца ўсе ўдзельнікі канфлікту і прысутныя пры ім — педагог і шэраг дзяцей (пры ўдзеле іх законных прадстаўнікоў).

Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0