Дар'я Домрачава правяла першы трэніровачны збор з біятланістамі з Кітая ў Нарвегіі.

Нядаўна стала вядома, што чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка з мужам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам заключылі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая. Домрачава рыхтуе жаночую асноўную каманду, Б'ёрндален — мужчынскую.

Першы для нас збор у новай камандзе скончыўся. Вельмі цікавы вопыт. Дзякуй Нарвегія і Лілехамер! Рыхтуемся да наступнага — у Кітай! — напісала Домрачава ў інстаграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0