На «Менск-арэне» не было ніводнага вольнага месца. Так у Беларусі сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи». Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, «Менск-арэна» вітала гэтыя словы авацыямі, піша Радыё Свабода.

Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук сышоў з паседжаньня Вярхоўнай Рады. «Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасьцю, а бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасьцю», — сказаў ён у інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Паводле Вакарчука, ягоны выступ на гэтым канцэрце не аплачваецца. «Я не атрымліваю ганарараў і тых забароненых законам выплат, якіх ня можа мець народны дэпутат», — заявіў ён. Сьвятаслаў Вакарчук таксама адзначыў, што канцэрт у Менску быў узгоднены яшчэ да таго, як ён пайшоў у палітыку і на выбары. Партыя «Голас», створаная Сьвятаславам Вакарчуком, атрымала 20 мандатаў на пазачарговых выбарах у парлямэнт Украіны.

Сьвятаслаў Вакарчук

На Мінск-арэне не было вольнага месца

Падчас канцэрту Вакапчук узгадаў загінулых герояў у вайне і нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў з расейскіх турмаў

У Менску Вакарчуку падаравалі вышыванку

Сьвятаслаў Ваканчук сьпяваў ня толькі на сцэне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?