Трупе Купалаўскага тэатра зладзілі фотасесію для будучых пакаленняў, пішуць «Мінск-Навіны».

Акцёры, рэжысёры, аркестр і кіраўніцтва Купалаўскага дружна выстраіліся перад галоўным уваходам у будынак тэатра для ўрачыстага фатаграфавання. Кампанію ім склаў адзін шчаслівы глядач, які праявіў актыўнасць у сацыяльных сетках і выйграў магчымасць стаць часткай вялікай сям'і купалаўцаў.

«У архіве Купалаўскага за апошнiя дзесяцігоддзі не было фотаздымка трупы. Для нас вельмі важна замацаваць у гісторыі менавіта ўсіх тых, хто служыць Купалаўскаму тэатру і тэатральнаму мастацтву. Гэта важная падзея для нас. Спадзяемся, што і для нашай культуры», — сказаў дырэктар тэатра Павел Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0