У індыйскім штаце Раджастан у бальніцы нарадзілася дзяўчынка з чатырма нагамі і трыма рукамі, піша The Mirror.

Разам з дзяўчынкай 24-гадовая жанчына нарадзіла здаровага хлопчыка. Першапачаткова чакалася, што народзяцца трайняты, але два плады злучыліся. Падчас цяжарнасці жанчына ні разу не зрабіла УГД, таму не ведала аб праблемах.

Дадатковыя канечнасці знаходзяцца на грудзях і жываце дзяўчынкі. Іх збіраюцца выдаліць з дапамогай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0