Vida Press

Vida Press

Актрыса Дэмі Мур распавяла пра тое, што была згвалтаваная знаёмым сваёй маці ва ўзросце 15 гадоў. Гэтым успамінам актрыса падзялілася ў інтэрв'ю Good Morning America напярэдадні выхаду мемуараў «Навыварат» (Inside Out).

Па словах актрысы, мужчына, які згвалціў яе, заявіў, што яму прадала дзяўчынку маці Дэмі Мур за $ 500. Вірджынія Кінг пакутавала ад алкагалізму і, па словах актрысы, часта брала яе з сабой у бары, каб яе заўважылі мужчыны. Актрыса таксама ўзгадвае пра тое, што яе маці шмат разоў спрабавала пакончыць з сабой.

У кнізе Дэмі Мур таксама распавядае аб сваёй алкагольнай і наркатычнай залежнасці, псіхалагічных праблемах, аб разводах з мужамі Брусам Уілісам і Эштанам Катчэрам і складаных адносінах з дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0