Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пуск Беларускай АЭС выходзіць на фінішную прамую, разам з тым ёсць шэраг пытанняў, якія трэба абмеркаваць, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, піша БелТА.

Кіраўнік урада прапанаваў на сённяшняй сустрэчы калі не зняць спрэчныя моманты, то, прынамсі, разабрацца ў іх і намеціць, як яны будуць пераадольвацца.

«Галоўнае — мы павінны дакладна вызначыцца, што нам перашкаджае сёння выконваць тыя планы, якія намеціліся па ключавых этапах. Думаю, мы павінны пабудаваць працу так з абодвух бакоў, каб ніякіх збояў у нас не адбылося», — звярнуў увагу Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0