ДТЗ адбылося 24 верасня, у 14.40, на аўтадарозе Баранавічы — Моўчадзь — Дзятлава, недалёка ад вёскі Новая Мыш, піша intex-press.by

Прыгарадны аўтобус, які рухаўся па маршруце «Баранавічы — Верхлессе — Ягадная», ехаў па кірунку да аграгарадка Жамчужны. 

Насустрач яму рухаўся грузавы аўтамабіль, з якім у нейкі момант і адбылося сутыкненне.

Як паведамілі ў Баранавіцкай станцыі хуткай дапамогі, у аварыі ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

- Павярхоўныя траўмы (парэзы, ранкі) зафіксаваныя ў двух чалавек: у кіроўцы і пасажыра аўтобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0