Партыя экс-канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца паводле апытанняў, упэўнена перамагае на датэрміновых выбарах, якія адбудуцца 29 верасня, паведамляе Reuters.
Кансерватыўная Народная партыя Курца па апытаннях атрымлівае каля 34% падтрымкі.
У сваю чаргу, узровень падтрымкі Сацыял-дэмакратычнай партыі і ўльтраправай Аўстрыйскай партыі свабоды трымаецца на ўзроўні 19-20%. У «зялёных» 13%.
Інтрыгай выбараў застаецца будучая кааліцыя.