Нямеччына не адрознівае звычайныя расійскія пашпарты і тыя, якія былі выдадзеныя ў спрошчаным парадку жыхарам акупаванага Данбаса, паведамляе Bild.

З красавіка 2019 года нямецкія ўлады выдалі каля 100 тысяч віз уладальнікам расійскіх пашпартоў. Пры гэтым асобнай статыстыкі адносна пашпартоў, якія былі незаконна выдадзены жыхарам акупаванага Данбаса, няма.

«Тады як Эстонія не прызнае пашпартоў Пуціна, у Германіі чакаюць агульнаеўрапейскага рашэння», — піша Bild.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0