Урачыстае мерапрыемства «Сучаснасць і будучыня нашай краіны», прысвечанае прыёму навучэнцаў у акцябраты і піянеры, прайшло 24 верасня ў гімназіі № 16, перадае «Мінск-Навіны».

Больш за 400 хлопчыкаў і дзяўчынак з другіх і пятых класаў размясціліся на стадыёне ў гімназіі, каб стаць акцябратамі і піянерамі. Другакласнікам уручылі акцябрацкія значкі, а пяцікласнікам павязалі піянерскія гальштукі.

— Ад усёй душы віншую вас з дзіўнай падзеяй. Упэўненая, вы назаўжды запомніце гэты дзень. Мне б хацелася, каб вы выраслі сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны, — звярнулася да гімназістаў дырэктарка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0