Фармат гульні наступны: 9 тураў па розных тэмах, у якіх камандам прапануецца адказаць на 50 пытанняў. Перамагае той, хто набірае больш балаў за супернікаў.
Вось прыклады пытанняў:
1) Аднойчы ГЭТЫ ЧАЛАВЕК на прэзентацыі прэса для вінаграду пабачыў людзей з вялікімі пярсцёнкамі. Гэта натхніла яго на вынаходніцтва, а ў гонар яго паслядоўніка ў Беларусі названыя шмат аб'ектаў.
2) Ёсць версія, што назва ГЭТАГА горада звязаная з яго геаграфічным становішчам — ён стаіць на месцы, дзе Друць пад вуглом упадае ў Дняпро.
3) У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі. Падчас семінара малады пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў, што ў горадзе няма вуліцы Караткевіча, і прапанаваў назваць імем пісьменніка вуліцу Касманаўтаў. Але партсакратар быў катэгарычна супраць.
— Яны што, усе нарадзіліся ў Оршы ці жылі тут? — не здаваўся Арлоў.
Што адказаў на гэта чыноўнік?
Адказы можна знайсці ў канцы артыкула.
Часопіс «Наша Гісторыя» нядаўна стаў партнёрам БІГ — каманды, якія адказваюць правільна на пытанні тура «Наша Гісторыя», атрымліваюць у падарунак часопіс.
З ліпеня 2015 года прайшло ўжо 28 розыгрышаў БІГ, звычайна гульні праходзяць раз на паўтара-два месяцы. Каманда супрацоўнікаў «Нашай Нівы» таксама ўдзельнічае ў БІГ, і ў апошніх двух розыгрышах ёй удалося перамагчы.
Склад каманды «Не быць скотчам»:
- Ганна Клімовіч
- Зміцер Панкавец
- Ягор Хаванскі
- Наталля Тур
- Таццяна Кур'ян
- Воля Афіцэрава (фатаграфуе)
Сачыць за ўсімі падзеямі і зарэгістравацца на наступны БІГ, каб перамагчы каманду «НН», можна тут: Укантакце, Facebook, Instagram.
Адказы:
- Іаган Гутэнберг
- Рагачоў
- Партсакратар з гумарам адзначыў, што касманаўты праляталі над Оршай.





