Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што ніколі ў ЗША яшчэ так дрэнна не ставіліся да прэзідэнта, як цяпер ставяцца да яго. Пра гэта прэзідэнт напісаў на сваёй старонцы ў твітары.

«У гісторыі нашай краіны не было ніводнага прэзідэнта, з якім бы так дрэнна абыходзіліся, як са мной», — напісаў ён, дадаўшы, што Дэмакратычная партыя ЗША «паралізаваная нянавісцю і страхам».

Акрамя таго, прэзідэнт ахарактарызаваў сітуацыю як «паляванне на ведзьмаў» і выказаў надзею, што такое не здарыцца са наступным прэзідэнтам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?