У аўторак, 24 верасня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго жонка паразмаўлялі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Меланіяй Трамп.

Пра гэта паведаміла ў твітары прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Юлія Мендэль.

«Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і спадарыня Алена Зяленская размаўлялі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і яго жонкай Меланіяй Трамп на афіцыйным прыёме», — сказала Мендэль, дадаўшы, што ў сераду Зяленскі правядзе двухбаковую сустрэчу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?