Ва ўкраінскай сталіцы на вуліцы Канстанцінаўскай з'явіўся Metro Hostel — ён зроблены са спісаных вагонаў метро. Звонку вагоны выглядаюць як вагоны, аднак ўнутры абстаноўка, зразумела, істотна змянілася, і пра мінулае нагадваюць хіба што налепкі «Не прытуляцца» і частка аўтэнтычнай канструкцыі ў раёне кухні, расказвае 34travel.me.
Паміж двума вагонамі ўзвялі канструкцыю, якая нагадвае чыгуначны перон. З гэтага перона можна «патрапіць» у метро Швецыі, Францыі, ЗША, Японіі або «выйсці» на ўкраінскі Крэшчацік — гэта гледзячы ў які пакой засяліцца.
Усе пакоі Metro Hostel разлічаны на чатырох чалавек. Унутры — ложкі, шафа, душавыя пакоі, кандыцыянеры і іншыя атрыбуты камфорту.





