Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў даў інтэрв'ю газеце «Коммерсант», у якім сярод іншага расказаў пра расійска-беларускія адносіны.

Журналіст выдання адзначыў, што Беларусь адмаўляецца размяшчаць на сваёй тэрыторыі расійскую вайсковую базу, на што Лаўроў адказаў:

— Гэта сапраўды непрыемны эпізод. Але галоўнае не форма, а змест. А па змесце прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў, у тым ліку адказваючы на ​​пытанне пра базу, што Беларусь — хаўруснік Расіі на ўсе 100% і што беларускія ўзброеныя сілы трэба разглядаць як такія, што абараняюць нашы агульныя інтарэсы і нашу агульную тэрыторыю.

Па знешняй палітыцы ў чыстым выглядзе ў нас ёсць праграма сумесных дзеянняў. Такога ў нас больш ні з кім няма. У гэтым дакуменце пунктуальна і педантычна распісаны тыя сумесныя крокі, якія мы будзем рабіць.

Што да прызнання Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, сітуацыі з Крымам, мы нікога ні да чаго не прымушаем, — сказаў Лаўроў.

Каментуючы беларуска-расійскія перамовы, Лаўроў адзначыў, што яны ідуць у строгай адпаведнасці з дамоўленасцямі Саюзнага дагавора 1999 года:

«Больш ні пра што гаворкі няма. Там пазначаны прыярытэтныя мэты, да якіх трэба рухацца. Урады абедзвюх краін напружана працуюць па даручэнні прэзідэнтаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0