Адносіны, расказвае Наталля, былі шчырымі і цёплымі. За год пара настолькі зблізілася, што Наталля аформіла сваю машыну на каханага. Але пасля такога шчодрага падарунка Пятро раптоўна знік.
«Пётр працаваў у Санкт-Пецярбургу, мы сустракаліся амаль год, і зайшла гаворка аб тым, што трэба купіць машыну. Правоў у мяне няма, таму вырашылі, што кіраваць будзе Пятро. Выбралі машыну — Нісан Патфайндэр 2010 года выпуску.
Пятро тлумачыў, што паколькі ён беларус, ніводзін расійскі банк не дасць яму крэдыт. У сакавіку я ўзяла крэдыт на машыну, яе ж пакінула ў заклад. Але ў пачатку верасня Пётр папрасіў аформіць на яго генеральную даверанасць», — расказвае Наталля.
Смаргонец Пётр Бурко папрасіў жанчыну аформіць машыну на яго.
Пасля гэтага, прызнаецца жанчына, яе каханага быццам падмянілі.
«Адносіны сталі псавацца, мы перасталі бачыцца. А ў канцы верасня Пеця заблакаваў мяне паўсюль: і ў тэлефоне, і ў інтэрнэце», — працягвае Наталля.
І раптам Наталля Яфімава ўбачыла на расійскім сайце па продажу аўтамабіляў сваю машыну.
«Вядома, я звярнулася ў нашу паліцыю. Яны высветлілі, што Пятро зняў машыну з уліку і перааформіў яе на іншага чалавека. Фактычна я ўжо і не гаспадыня гэтай машыны. І машына ўжо прададзеная за $13 тысяч. Як так атрымалася, мне невядома. Машына ж у закладзе ў банка!» — узрушаецца жанчына.
Акрамя таго, ёй удалося высветліць, што Пятро вярнуўся ў Беларусь.
«Я звярнулася ў беларускую міліцыю. Яны гатовыя мне дапамагчы, сказалі, што ведаюць яго месцазнаходжанне, але без запыту з Расіі нічога не могуць зрабіць. А што расійская паліцыя? Яны мне ў вочы кажуць, што я сама вінаватая, і трэба было думаць галавой, перад тым, як афармляць даверанасць. А Бурко ўсё зрабіў па законе. І я проста ў адчаі. Што мне рабіць?» — пытаецца Наталля Яфімава.