18-гадовага ўдзельніка акцыі пратэсту ў Ганконгу, у якога стрэліў паліцэйскі, абвінавацілі ва ўдзеле ў беспарадках і нападзе на прадстаўніка ўлады, піша Associated Press.

Хлопец знаходзіцца ў крытычным стане. За напад на двух паліцэйскіх яму пагражае да паўгода турмы. За ўдзел у беспарадках — да дзесяці гадоў зняволення.

Паліцэйскі стрэліў у студэнта падчас акцыі пратэсту 1 кастрычніка. Гэта першы выпадак, калі падчас гэтых акцый па дэманстрантах стралялі з баявой зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0