Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі кажа, што чуе голас пратэстоўцаў, але заклікае іх «не паддавацца на маніпуляцыі і правакацыі», а таксама запэўнівае, што ніколі не здасць інтарэсы краіны, паведамляе Українська правда.

«Я паважаю канстытуцыйнае права кожнага грамадзяніна Украіны на пратэст. Я чую вас, і паверце, я ніколі не здам Украіну. У той жа час я вельмі прашу ўсіх узважана і спакойна падысці да сітуацыі і не паддавацца на маніпуляцыі і правакацыі некаторых асоб. Яны вельмі хочуць выкарыстаць вас, і вярнуць сабе магчымасць рабавання, стаць ахвярамі палітычнага пераследу і пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Гэтага не будзе. Усё будзе Украіна!» — сказаў Зяленскі.

Увечары 2 кастрычніка на Майдане Незалежнасці ў Кіеве сабралася некалькі тысяч чалавек, якія не згодны з дзеяннямі прэзідэнта. Пратэстоўцы таксама прыйшлі пад сцены Офіса прэзідэнта, патрабуючы не дапусціць капітуляцыі Украіны перад агрэсарам. Яны скандавалі «Зелю, гэць!» і «Імпічмент»».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0