Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі забойства жыхаркі мястэчка Азарычы. Нагадаем, раніцай 2 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Азарычы (Гомельская вобласць) працавалі міліцыя і следчыя. Была забітая 42-гадовая жанчына, а яе муж-святар затрыманы.
У Калінкавіцкім раёне працягваецца інтэнсіўная адпрацоўка ўсіх версій па крымінальнай справе пра забойства 42-гадовай жыхаркі гарадскога пасёлка Азарычы.
Сёння, 3 кастрычніка, па падазрэнні ў забойстве жанчыны затрымалі 23-гадовага жыхара адной з вёсак Калінкавіцкага раёна. Цяпер следчыя правяраюць яго магчымае дачыненне да здзяйснення злачынства.