У Шумілінскім раёне фура насмерць збіла веласіпедыста, які ехаў па краі праезнай часткі, паведамілі БелТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фото из VK-аккаунта

Фота: ДАІ Віцебска.

Аварыя адбылася 3 кастрычніка каля 19.00 непадалёк ад вёскі Завяззе. Кіроўца фуры наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку па краі праезнай часткі. У выніку ДТЗ 58-гадовы жыхар Шумілінскага раёна загінуў на месцы здарэння.

 

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ехаць на ровары трэба па веладарожцы, а пры яе адсутнасці па ўзочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для пешаходаў. Пры адсутнасці гэтых элементаў дарогі можна ехаць па праезнай частцы ў адзін шэраг не далей за 1 м ад яе правага краю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0