З верасня 2020 рускамоўныя школы пяройдуць на ўкраінскую. Пра гэта ў эфіры prm.ua распавяла міністр адукацыі Украіны Ганна Навасад.

«Рускамоўныя школы яшчэ ёсць, аднак з верасня 2020 такія школы пераходзяць на ўкраінскую мову навучання. Школы моў меншасцяў, якія належаць да моў Еўрапейскага Саюза - з верасня 2023 года. Уласна і тых, і тых мы да гэтага пераходу павінны падрыхтаваць. Аднак у гэтых школах, якія ў асноўным будуць вучыцца на ўкраінскай мове, усё роўна будзе захоўвацца магчымасць вывучаць свой прадмет - родную мову на роднай мове «, - распавяла Навасад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0