Польшча плануе цалкам адмовіцца ад расійскага газу да канца 2022 года. Пра гэта заявіў упаўнаважаны прадстаўнік урада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, паведамляе polskieradio.pl.

 

Па словах Наімскага, краіна атрымлівае найбольш газу з Расіі на дадзены момант. Аднак Польшча мае намер адмовіцца ад гэтага кантракту ў канцы 2022 года. Альтэрнатывай расейскім пастаўкам стане новы газавы тэрмінал у Свінавусці і газаправод Балтыйскага трубаправода.

 

«Пасля 2022 года гэтая праблема будзе вырашана, увесь імпарт газу ў Польшчу будзе ісці з іншага кірунку», - сказаў Наімскі, удакладніўшы, што новымі пастаўшчыкамі могуць стаць ЗША і Катар.

 

Прыёмны тэрмінал для звадкаванага прыроднага газу ў Свінавусці пасля пашырэння зможа даваць да 7,5 мільярда кубічных метраў рэгазаванага газу ў год. Па газаправодзе Baltic Pipe з Нарвегіі мяркуюцца пастаўкі яшчэ васьмі мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0