president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на перамовах «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы хоча асабіста пачуць, чаго менавіта чакае ад Кіева прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

Паводле газеты, украінскі лідар на перамовах таксама спадзяецца атрымаць ад кіраўнікоў Францыі і Нямеччыны Эмануэля Макрона і Ангелы Меркель адказ на пытанне, як далёка гатовыя зайсці гэтыя краіны ў сваёй падтрымцы Кіева.

Таксама, па дадзеных выдання, Зяленскі гатовы паэтапна выконваць мінскія пагадненні і рэінтэграваць непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі Данбаса. Аднак у выпадку, калі на працягу года пасля перамоваў у Парыжы сітуацыя на ўсходзе Украіны не зменіцца, Кіеў гатовы пайсці на доўгатэрміновае замарожванне канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0