president.gov.ua

president.gov.ua

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ва ўкраінскі Жытомір, дзе правядзе перамовы з Уладзімірам Зяленскім і возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае БЕЛТА.

У аэрапорце кіраўніка беларускай дзяржавы прэзідэнт Украіны сустрэў асабіста. Па прылёце каля трапа верталёта дзяўчыны ў нацыянальных украінскіх строях паднеслі беларускаму лідару хлеб-соль.

Прэзідэнты цёпла віталі адзін аднаго, а таксама прысутных у аэрапорце прадстаўнікоў дэлегацый. Кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на перамовы на адным аўтамабілі.

«Усё, пра што мы дамовімся, будзе выконвацца. Хачу запэўніць, што мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0