У міліцыю 4 кастрычніка паступіла паведамленне аб выяўленні каля аднаго з жылых дамоў Гродна цела жанчыны.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. 36-гадовая жанчына, спускаючыся на звязаных прасцінах з акна сваёй кватэры на 4 паверсе, не ўтрымалася і звалілася, паведамляе Следчы камітэт.

Жанчына пражывала адна, злоўжывала спіртнымі напоямі. Былы муж напярэдадні вечарам зачыніў жанчыну ў кватэры, бо хацеў такім чынам абмежаваць яе ў ў спажыванні спіртных напояў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0