На партале Tut.by доўгі час існавала праграма «Эканоміка на пальцах», галоўным спікерам якой быў эканаміст Сяргей Чалы. Другі вядучы — журналіст, які дапамагаў разгарнуць думку і кіраваў размовай. Апошнім часам гэтым займалася Вольга Лойка. 

Калі стала вядома, што праграма закрываецца, у сацыяльных сетках пачалося жывое абмеркаванне. 

Эканаміст Сяргей Чалы

Эканаміст Сяргей Чалы

Хор спачуваючых разбавіў сваім рэзкім выпадам заснавальнік Tut.by Юрый Зісер: «Гэты бяссувязны набор словаў было папросту немагчыма слухаць. Уявіце, бываюць цудоўныя спецыялісты, якія не ўмеюць сцісла і ясна выказваць свае думкі», — напісаў ён у сваім фэйсбуку, дадаўшы, што статыстычныя паказчыкі праграмы па мерках партала правальныя. 

Гэта многіх абурыла, выказаўся нават Віктар Пракапеня ў такім духу, што «няскладны набор словаў» — не лепшае падсумаванне 8 год супрацоўніцтва. 

Юрый Зісер

Юрый Зісер

У выніку Зісеру давялося выбачацца. 

Рэдактар Tut.by Марына Золатава ў гэтай сітуацыі патлумачыла, што Чалы, імаверна, будзе больш цікавым аўдыторыі ў тэкставым фармаце. 

Эканаміст, у сваю чаргу, расказаў «НН», што пра гэта думае:

«У мяне цяжкія адносіны да прапановы пісаць: я не ўмею пісаць, усе гэта ведаюць, я размоўны чалавек. Інтанацыя, невербаліка — я не перадам гэта ў тэксце, таму пакуль адпачну. Можа быць, гэта прапанова — проста следства адсутнасці смеласці сказаць: «Мы гэта закрываем». А адносна словаў Зісера… Па-першае, ён выбачыўся, ды я і не крыўдую, ён жа не мяне абразіў, а аўдыторыю: Нацбанк, Мінфін. Калі праграма робіцца, зваротнай сувязі не заўважаеш, але я не чакаў такой колькасці цёплых словаў. Словы пра тое, што ніхто не глядзіць, не вяжуцца з колькасцю тых, хто кажа «дзякуй за ўсё», «як так?». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0