Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году — чорная ноч у гісторыі Беларусі. За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод расстраляных: Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў.

У 82-ю гадавіну Ночы расстраляных паэтаў адбудзецца ўшанаванне іх памяці ў Курапатах.

«Гэта ня акцыя і ня мітынг, — напісаў у фэйсбуку Зміцер Дашкевіч. — Фармат — сьціплы і годны: будуць гучаць адпаведныя месцу і даце спевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы. Далучайцеся і запрашайце сяброў!»

У мінулым годзе ўшанаваць расстраляных паэтаў, нягледзячы на холад і позні час, прыйшло больш за сотню людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0