3 кастрычніка, Пярнускі павятовы суд прызнаў вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт трох беларусаў, якія 1 кастрычніка былі затрыманыя паблізу мяжы ў Пярнумаа (Пярнускі павет), паведамляе Postimees.ee

Супрацоўнікі Падаткова-мытнага дэпартамента спынілі дзве машыны, у ходзе праверкі якіх у схованках былі выяўленыя сто тысяч кантрабандных цыгарэт. На гэтых цыгарэтах не было як акцызных марак, так і абавязковых папярэджанняў пра шкоду курэння для здароўя. Калі б цыгарэты ў такой колькасці трапілі на чорны рынак Эстоніі, дзяржава не атрымала б у якасці падаткаў прыкладна 13 000 еўра, дадае Postimees.

Maksu- ja tolliamet

Maksu- ja tolliamet

За перавозку кантрабандных цыгарэт у вялікай колькасці трох грамадзян Беларусі прысудзілі да аднаго года і шасці месяцаў турэмнага зняволення з адтэрміноўкай.

 «У якасці дадатковага пакарання яны былі высланы з краіны і наступныя пяць гадоў ім забаронена ўязджаць у Эстонію», - сказаў пракурор Марыка Салмісту.

Таксама ў беларусаў канфіскавалі аўтамабілі Fiat Ulysse і Hyundai Trajet, у якіх яны перавозілі кантрабандны тавар. «Калі машыны выкарыстоўваюцца для перавозкі кантрабанды, то яны канфіскуюцца разам з таварам», - патлумачыла пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0