Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Матч заўзятараў мінскага «Дынама» супраць папулярнай каманды блогераў «Амкал» 28 верасня адзначыўся не толькі сабраным за 15 хвілінаў аншлагам, але і расісцкімі выхадкамі двух гульцоў беларускай каманды, піша Tut.by.

На перадматчавым поціску рук два гульцы «Дынама» (на майках былі надпісы «Буквар» і «Міхалыч») адмовіліся ціснуць руку цемнаскураму гульцу «Амкала» Джэфу Бабатумбе. Адзін з іх таксама не працягнуў руку суперніку, у якога валасы былі афарбаваныя ў чырвоны колер (Sanya FIFA).

Пасля гэтага выпадку заснавальнік каманды «Амкал» Герман El Classico выпусціў ролік, у якім распавёў, што незадоўга да выезду адзін з карыстальнікаў даслаў ім паведамленне, папярэджваючы пра запланаваныя расісцкія акцыі з боку заўзятараў «Дынама». Герман таксама выклаў ролік аб размове з адным з фанатаў мінскага клуба, які заявіў, што перад выездам «трэба прабіваць глебу», а таксама сказаў, што заўзятары «Дынама» мелі права не ціснуць руку цемнаскураму футбалісту.

Герман пры гэтым адзначыў, што ў «Амкала» няма ніякіх прэтэнзій да самога клуба «Дынама-Мінск» і дадаў, што яго прадстаўнікі добра сустрэлі блогераў і прынеслі пасля матча прабачэнні за паводзіны сваіх заўзятараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0