Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня». Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у найбліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.

Першы наш візіт — у Гальшаны з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны.

Такім чынам, субота, 5 кастрычніка, Гальшаны

13.00 Фотасесія дызайнерскага кнігабуса і яго пасажыраў на руінах Гальшанскага замка. Далучайцеся на сэлфі і экскурсію па кнігабусу!

14.00 — 16.30 Праграма «Вандроўнай кнігарні» (Замкавая 8)

14.10 Расповед пра сучасную беларускую літаратуру і яе прэміі з прадстаўніцай Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі ПЭН-Цэнтр Ліляй Ільюшынай. 

14.30 Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і прадстаўленне яго кнігі «Мае дзевяностыя».

15.00 «Навошта нам Гальшанскі Замак?», дыскусія з рэстаўратарам Ігарам Раханскім і пісьменніцай Ліляй Ільюшынай. 

15.45 Майстар-клас па крэатыўным пісьме з Альгердам Бахарэвічам.

А таксама — гутарка з гасцямі ў нефармальнай абстаноўцы, бясплатны буфет, праца вандроўнай кнігарні, знаёмства з навінкамі сучаснай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0