Здарэнне адбылося вечарам 3 кастрычніка на будаўніцтве аб'екта на вуліцы Грушаўскай. У выніку падзення драўлянай бэлькі з 11 паверха быў смяротна траўмаваны 40-гадовы мантажнік-стропальшчык.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, апытаныя работнікі, паведамляе СК.





