У Стамбуле мінакі заснялі на відэа, як пацук прагнаў кошку, якая збіралася яго з'есці, піша Daily Mail.
Чорна-руда-белая кошка заўважыла пацука, што бег уздоўж цёмнай вуліцы. Яна вырашае напасці на яго, скача ў бок грызуна і хапае за хвост. Аднак замест таго, каб здацца, пацук раптам кідаецца на кошку і пачынае шыпець.
Котка адступае, а грызун уцякае прэч.





