Бізнэсмен Яўген Прыгожын, якога называюць «кухарам Пуціна», а таксама абвінавачваюць у сувязях з крамлёўскімі «фабрыкамі троляў» і прыватнымі вайсковымі кампаніямі, узначаліў раду медыягрупы «Патриот», у якую ўвайшлі выданні «Федеральное агентство новостей», «Народные новости», «Экономика сегодня» и «Политика сегодня», паведамляюць «Открытые медиа».

Сувязь з гэтымі выданнямі Прыгожыну прыпісвалі даўно. Пры гэтым прадстаўнікі бізнэсмена яе адмаўлялі.

Офіс медыягрупы знаходзіцца ў пецярбургскім жылым комплексе «Лахта плаза». Яго забудоўшчык — кампанія, якая належыць Прыгожыну.

Сваёй мэтай медыягрупа «Патриот» называе «максімальны распаўсюд інфармацыі пра падзеі ў Расіі для стварэння спрыяльнай інфармацыйнай прасторы, што накіравана на развіццё краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0